Умоляю, помогите, пожалуйста! Буду очень благодарна.
Прачытайце фрагмент тэксту.Дапішыце гэты фрагмент так, каб атрымалася апавяданне.
Аднойчы пайшоў я ў лес з дубальтоўкай за плячыма. Іду, углядаюся па
баках і раптам натыкаюся на воўчае логава. Прыгледзеўся і бачу, што
маленькае ваўчаня зашылася ў куточак і спалоханымі вочкамі глядзіць мне ў
твар. Так і просіцца: “Не бі, мяне, чалавеча, я ж маленькі…”
Шкада мне яго стала. Драпежнік-то драпежнік, але зла яшчэ ніякага
не зрабіў і віны за сабою не мае. Дык за што ж яго біць? Пры мне была
паляўнічая сетка, злавіў я гэтае ваўчаня і панёс дахаты.
Прынёс я ваўчаня ў хату, пусціў на падлогу, сабака адразу да яго.
Панюхаў і заскуголіў, гледзячы мне ў вочы. “Не спадабаўся пах? – смяюся. –
Нічога, прывыкай, будзеце разам жыць”. І тут жа наліў ваўчаняці ў
сподачак малака і тыцнуў яго мордачкай. Намачыла яно губы, аблізалася і
таксама глядзіць мне ў твар. Я кажу: “На мяса не спадзявайся. Еш хлеб,
малако…”
Мне яшчэ ў маладосці адзін чалавек гаварыў: “Калі ваўку не даваць
мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва”. Тады мяне гэта
зацікавіла, а як надарыўся выпадак праверыць, вырашыў я ўпэўніцца: праўду
гаварыў той чалавек ці не?
Сёння на уроку мы закончылi вывучэнне аповесцi Васiля Быкава «Жураўлiны крык» . Гэтая аповесць, як i iншыя творы Быкава, што я прачытаў, — пра вайну. Апiсання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апiсанню настрою i стану герояў, iх успамiнам i перажыванням. З усiх салдат, якiя засталiся на пераездзе затрымлiваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свiст. Вясёлы i знаходлiвы, Вiцька дапамагаў воiнам забыцца пра тое, што iх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалi ў салдат настрой. Вiцька Свiст сам вельмi шчодры чалавек i не любiць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмi добра раскрываецца ў эпiзодзе з салам Пшанiчнага. iншы на яго месцы мог бы дамовiцца з Пшанiчным i цiхенька з’есцi сала толькi ўдваiх. Але Вiцька так нiколi не зрабiў бы. Ён добра разумее, што ўсе воiны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанiчнага, Вiцька прапануе зварыць кашу на ўсiх. Вядома, не вельмi добра, што ён гэта зрабiў падманам, але ў дадзенай сiтуацыi iннiага выйсця не было.
Мiнулае Свiста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыццi не ўсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свiсту давя лося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Вiцька зразумеў сам i хутка выправiў яе.
Калi пачалася вайна, Свiст разам з iншымi воiнамi апынуўся на фронце. А ў хуткiм часе — i на пераездзе. Калi з’явiлiся немцы i стала зразумела, што прыйдзецца загiнуць, Свiст нi на хвiлiну не падумаў пра здраду. Ён смела i ад важна змагаўся да канца, падтрымлiваў дух астатнiх.
Васiль Быкаў ставiць перад сваiмi героямi праблему выбару: або здрадзiць Радзiме, або стаць яе абаронцам. Вiцька Свiст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымiнальнае мiнулае i памылкi ў жыццi.
Дачытаўшы твор, я на нейкi момант уявiў сябе героем гэтай аповесцi — i зрабiлася страшна. Як павёў бы сябе ў дадзеных абставiнах я, цi прайшоў бы выпрабаванне на мужнасць? Спадзяюся, што прайшоў бы, але хто ведае.