Блог для маленьких школьников и их родителей
ШколаЛа

Умоляю, помогите, пожалуйста! Буду очень благодарна. Прачытайце фрагмент тэксту.Дапішыце гэты фрагмент…

Автор:
Предмет: Беларуская мова
Уровень: 5 - 9 класс

Умоляю, помогите, пожалуйста! Буду очень благодарна.

Прачытайце фрагмент тэксту.Дапішыце гэты фрагмент так, каб атрымалася апавяданне.

Аднойчы пайшоў я ў лес з дубальтоўкай за плячыма. Іду, углядаюся па

баках і раптам натыкаюся на воўчае логава. Прыгледзеўся і бачу, што

маленькае ваўчаня зашылася ў куточак і спалоханымі вочкамі глядзіць мне ў

твар. Так і просіцца: “Не бі, мяне, чалавеча, я ж маленькі…”

Шкада мне яго стала. Драпежнік-то драпежнік, але зла яшчэ ніякага

не зрабіў і віны за сабою не мае. Дык за што ж яго біць? Пры мне была

паляўнічая сетка, злавіў я гэтае ваўчаня і панёс дахаты.

Прынёс я ваўчаня ў хату, пусціў на падлогу, сабака адразу да яго.

Панюхаў і заскуголіў, гледзячы мне ў вочы. “Не спадабаўся пах? – смяюся. –

Нічога, прывыкай, будзеце разам жыць”. І тут жа наліў ваўчаняці ў

сподачак малака і тыцнуў яго мордачкай. Намачыла яно губы, аблізалася і

таксама глядзіць мне ў твар. Я кажу: “На мяса не спадзявайся. Еш хлеб,

малако…”

Мне яшчэ ў маладосці адзін чалавек гаварыў: “Калі ваўку не даваць

мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва”. Тады мяне гэта

зацікавіла, а як надарыўся выпадак праверыць, вырашыў я ўпэўніцца: праўду

гаварыў той чалавек ці не?

Ответов к вопросу: 1
  • dreamgggg
    23.05.2024 | 13:39

    Объяснение:
    Ішоў час, а ваўчанё ў мяне харчавалася ўсім тым, што заставалася ад гаспадаравання :хлебам, бульбаю. Спраўненькі такі вырас, росленькі, сапраўдны ваўчок. Толькі вось бачкоў яму не ставала: не на мясе рос.
    Адною ранічкаю сталася штось дзіўнае. Выйшаў я з хаты, як бачу:каля ганка пер’е курынае ляжыць. Здзівіўся:няўжо ліса навадзілася. Я зірк убок, ажно бачу, што ваўчок мой у канурцы адсутнічае.
    Збег воўк у лес, з’еўшы тры курыцы. А мне ўсё ж навука: колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць.

Ответить на вопрос:
:p :-p 8) 8-) :lol: =( :( :-( :8 ;) ;-) :(( :o:
Нажимая на кнопку я даю согласие на обработку персональных данных и принимаю политику конфиденциальности.